Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП абярэ новае кіраўніцтва ў апошні дзень сакавіка


Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прызначыла дату правядзеньня партыйнага зьезду. Новае кіраўніцтва партыі абяруць 31 сакавіка.

Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведаміла старшыня выканкаму АГП Аксана Крышчановіч. Яна згадала, што гэтым разам прэтэндэнты на пасаду партыйнага кіраўніка мелі магчымасьць афіцыйна заявіць сваю кандыдатуру праз партыйны сайт. Гэта зрабілі для таго, каб прэтэндэнт мог выкласьці сваю праграму дзеяньняў, прадставіць сваю каманду. На сёньняшні дзень такім правам пакуль скарыстаўся толькі адзін чалавек — лідэр моладзевага крыла партыі «Маладыя дэмакраты» Алег Корбан. Аднак, сказала Аксана Крышчановіч, гэта не выключае сытуацыі, калі пра сваё жаданьне ўзначаліць партыю нехта заявіць на самім зьезьдзе.

Чакаецца, што на зьезд зьбяруцца каля 170 дэлегатаў. Яны зацьвердзяць партыйную стратэгію і прымуць рашэньне аб правядзеньні палітычнай кампаніі «За сумленныя выбары».

Першым старшынём АГП быў абраны ў 1995 годзе Станіслаў Багданкевіч. Дагэтуль ён застаецца ганаровым старшынём. З 2000 году партыю ачольвае Анатоль Лябедзька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG