Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дашкевіча зноў пасадзілі ў штрафны ізалятар

  • БелаПАН

Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, суд

Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, суд

Пра гэта БелаПАН паведаміла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Паводле яе, пра гэта Дашкевіч паведаміў адвакату падчас сустрэчы, якая адбылася 22 лютага. Сустрэча зноў праходзіла пад пільным кантролем супрацоўнікаў калёніі, таму ён ня мог канфідэнцыйна абмеркаваць з адвакатам пытаньні юрыдычнага характару і не сказаў, за што зноў зьмешчаны ў ізалятар.

«Як пасьпеў паведаміць Дашкевіч, у калёніі ён ня можа чытаць Біблію. Нягледзячы на яго неаднаразовыя просьбы, адміністрацыя калёніі адмаўляецца перадаваць яму Біблію», – сказала Палажанка.

Мінулым разам адвакат сустракалася з Дашкевічам у пятніцу, 17 лютага, калі ён таксама быў у штрафным ізалятары. Туды асуджаны лідэр маладафронтаўцаў быў зьмешчаны за адмову ўваходзіць у камэру да зьняволенага зь нізкім сацыяльным статусам, так званага «апушчанага». «Паводле турэмных правілаў, гэта аўтаматычна перавяло б самога Дашкевіча ў такі ж статус. Зьміцер адмовіўся ўвайсьці ў камэру, за што яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар», – сказала Палажанка.

Дашкевіч разам з актывістам Маладога Фронту Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году. Гэтае затрыманьне прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвэнтыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаныя вінаватымі ў зьбіцьці двух мінчан. 24 сакавіка 2011 году суд прысудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. У верасьні Дашкевічу прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся.
XS
SM
MD
LG