Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 травак і прыправаў, якія дапамогуць быць здаровым


Спэцыі ня толькі ўзбагачаюць смак ежы, але і дапамагаюць змагацца з хваробамі. Вось «гарачая дзясятка» для адначасовага паляпшэньня смаку страў і вашага здароўя.

1. Чорны перац. Ён ня толькі надае вастрыню стравам, але перашкаджае росту ракавых клетак.

2. Зялёная цыбуля. Гэтая смачная гародніна дапамагае нэўтралізаваць узьдзеяньне канцэрагенаў.

3. Карыца (цынамон). Памочнік у змаганьні з дыябэтам, рэгулюе ўзровень цукру ў крыві. Дастаткова ўсяго ад чвэрці да паловы чайнай лыжкі на дзень.

4. Імбір. Ня толькі асьвяжыць вас у сьпякотны дзень, але нармалізуе кіслотнасьць, зьнізіць узровень халестэрыну, паменшыць болі пасьля трэніроўкі.

5. Арэгана. У гэтай траўцы ў 42 разы больш антыаксыдантаў, чым у яблыках. Засьцеражэ ад хваробаў сэрца і ракавых пухлін.

6. Пятрушка. Яна ня толькі зробіць ваша дыханьне сьвежым, але і дапаможа пры хваробах прастаты.

7. Размарын. Дадасьцё крыху гэтай спэцыі ў грыль – і прадухіліце ўтварэньне канцэрагенаў. Дабратворна ўплывае пры леўкеміі альбо раку малочнай залозы.

8. Шафран. Натуральны антыдэпрэсант, які, у дадатак, дапамагае змагацца з вагой.

9. Чабор. Гэтая трава нездарма выкарыстоўваецца для вырабу паласканьня для рота – даказана, што яна зьяўляецца добрым антысэптыкам.

10. Куркума. Яна ня толькі ўпрыгожвае індыйскія стравы, але ўплывае на захаваньне памяці, на здароўе падстраўнікавай залозы і тоўстай кішкі. Сутачную дозу зьмяшчае чайная лыжачка жоўтай гарчыцы.

Дадавайце гэтыя спэцыі амаль у кожную страву – нават у дэсэрт!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG