Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся 5 траўня 1960 г. у Менску ў сям’і рабочых. Беларус. У 1982 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спэцыяльнасьці «Фінансы і крэдыт». У 1982–84 гг. працаваў кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Беларусі. У 1984–86 гг. служыў у арміі. Афіцэр рэзэрву. У 1986–1995 гг. працаваў на прадпрыемствах канцэрну «Амкадор» у Менску: начальнікам фінансавага аддзелу заводу «Ўдарнік», намесьнікам генэральнага дырэктара ТАА «Амкадор-Траст». Па накіраваньні прадпрыемства прайшоў курсы навучаньня: у 1990 годзе ў Англіі — па банкаўскай справе і фінансах, у 1994 годзе ў Нямеччыне — па пытаньнях сыстэмных трансфармацыяў эканомікі.С 2008 па 2010 год намесьнк галоўнага ўрача па эканамічных пытаньнях УП “Цэнтарпрофдэзінфэкцыя”.

Сябра Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» ад пачатку існаваньня Фронту ў 1988 г. У 1990 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня і дэпутатам Менскага гарадзкога савету. Працаваў у складзе апазыцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі. Адзін з аўтараў «Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Беларусі», распрацаванай і прадстаўленай Беларускім Народным Фронтам. Уваходзіў у склад Ценявога кабінэту апазыцыі БНФ, у красавіку 1995 г. браў удзел у галадоўцы дэпутатаў БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму. З 1995 г. па цяперашні час — намесьнік cтаршыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, выканаўца абавязкаў у Беларусі cтаршыні Фронту і КХП-БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG