Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнту Вэнэсуэлы Уга Чавэсу бліжэйшымі днямі патрэбная будзе новая хірургічная апэрацыя.

Як заявіў сам прэзыдэнт, яму выдаляць двухсантымэтровы ўчастак паталягічна пашкоджанай тканіны ў тым жа месцы, адкуль у сярэдзіне мінулага году была выдаленая ракавая пухліна.

Паводле Чавэса, паталёгія была выяўленая падчас мэдычнага абсьледаваньня на Кубе ў канцы мінулага тыдня. Пра дату будучай апэрацыі не паведамляецца.

Праблемы са здароўем у Чавэса ўзьніклі ў 2011 годзе, ён прайшоў 4 курсы хіміятэрапіі на Кубе і ў Вэнэсуэле, яму зрабілі дзьве апэрацыі. Увосень Чавэс заявіў, што цалкам здаровы, і ў ягоным арганізьме больш няма ракавых клетак. Палітык таксама паабяцаў узяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, прызначаных на 7 кастрычніка.

На выбарах 57-гадоваму прэзыдэнту-сацыялісту будзе супрацьстаяць кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі Энрыке Капрылес.
XS
SM
MD
LG