Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Дзяржаўнай думы РФ Сяргей Нарышкін лічыць, што настаў час для пачатку фармаваньня агульнага Эўразійскага парлямэнту Расеі, Беларусі і Казахстана, паведамляе Інтэрфакс.

«На парадку дня стаіць пытаньне фармаваньня Эўразійскага парлямэнту», – сказаў Нарышкін падчас наведваньня Міжпарлямэнцкай асамблеі краін СНД у Пецярбургу ў сераду.

Паводле яго слоў, за апошнія гады на тэрыторыі СНД назіраюцца магутныя інтэграцыйныя працэсы, у прыватнасьці, перад дзяржавамі Эўразійскага саюзу стаіць шэраг пытаньняў аб стварэньні агульнага эканамічнага заканадаўства.

Ён адзначыў, што нацыянальныя парлямэнты ня могуць і не павінны займацца падобнай працай. У сувязі з гэтым, на думку сьпікера Дзярждумы, прыйшоў час для разгляду пытаньня аб стварэньні агульнага Эўразійскага парлямэнту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG