Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Павал Вінаградаў знайшоўся на Акрэсьціна


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Сёньня яго будуць судзіць ў Маскоўскім раённым судзе Менску.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў зьнік 21 лютага каля 17 гадзінаў. Павел мусіў сустрэцца са знаёмым у кафэ «Містраль» каля стадыёна «Дынама». Аднак у кафэ так і не зьявіўся. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і шукалі чалавека ў белай куртцы, падобнага на Вінаградава.
Жонка зьніклага актывіста Сьвятлана і Міхаіл Пашкевіч, спрабуючы адшукаць Паўла, ужо пабывалі ў КДБ і ў аддзяленьні міліцыі Ленінскага раёну Менска, але ў абодвух установах ім сказалі, што затрыманы па прозьвішчы Вінаградаў да іх не паступаў. Толькі ў 3.30 ночы Сьвятлане паведамілі, што муж — на Акрэсьціна.

На Паўла складзены пратакол і магчыма, сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы. Аднак невядома дагэтуль, у чым яго вінавацяць.

Магчыма, затрыманьне Вінаградава можна патлумачыць тым, што за апошнія два тыдні моладзевае крыла кампаніі «Гавары праўду» «Зьмена», якія кіруе Павал, правяла тры яркіх акцыі. У тым ліку 21 лютага на плошчы Незалежнасьці, гэтак званы «ШОС».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG