Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: пракуратура папярэдзіла яшчэ дваіх журналістаў


Сябрам БАЖу Віктару Парфёненку і Алесю Дзянісаву ў пракуратуры Гарадзенскай вобласьці вынесьлі папярэджаньне за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Парфёненку ў пракуратуры паказалі раздрукоўкі з сайта «Радыё Рацыя» з ягонымі матэрыяламі. Пракурор папярэдзіў, што наступны раз, калі выявіцца факт ягонай супрацы з «Радыё Рацыя», яму пагражае ўжо адміністрацыйнае пакараньне па артыкуле 22.9 ч.2 за незаконны выраб і распаўсюджваньне інфармацыі. Пакараньне па гэтым артыкуле: ад 20 да 50 базавых велічынь.

Дзянісава папярэдзілі за супрацу з польскім беларускамоўным каналам «Белсат». Прычынай нібыта стаўся матэрыял, зьняты ў Сьвіслачы на днях памяці паўстанцаў 1863 году, які паказалі потым на «Белсаце».

У Дзянісава гэта ўжо ня першае папярэджаньне. У 2009 годзе аналягічную паперу журналіст атрымаў пасьля затрыманьня падчас здымкаў на шклозаводзе "Нёман«. Некалькімі днямі раней падобнае папярэджаньне ў пракуратуры Гарадзенскай вобласьці атрымаў журналіст Мікола Дзічэня.

МЗС Беларусі неаднойчы адмаўляла журналістам «Радыё Рацыя» і канала «Белсат» у акрэдытацыі без тлумачэньня прычынаў.
XS
SM
MD
LG