Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Па ўсёй краіне хмарна, сьнегапады, на захадзе ад 0 да +3, на ўсходзе -2 -6, у Менску -1 -2.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск, у "Арт-сядзібе" (вул. Куйбышава, 22) адбудзецца дабрачынны канцэрт і аўкцыён дзіцячых малюнкаў, сродкі ад якога будуць перададзеныя на падтрымку дзіцячых дамоў. Удзел у мерапрыемстве прымуць група BosaeSonca і Зьміцер Вайцюшкевіч. Весьці вечарыну будзе паэтка Валерыя Кустава. Пачатак а 18.30.

Менск, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры (вул. Рабкораўская, 17, аўд. 123) адбудзецца сустрэча народнага артыста Расеі Юрыя Куклачова са студэнтамі. Куклачоў правядзе майстар-клясу і прэзэнтацыю аўтарскага адукацыйнага праекта "Урокі дабрыні". Пачатак у 13.00.

Магілёў, у кінатэатры "Радзіма" (вул. Ленінская, 47) пройдзе канфэрэнцыя "Дзелавы інтэрнэт: Магілёў". Удзел у мерапрыемстве возьмуць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер, сузаснавальнік кампаніі "Стартап Тэхналёгіі" Канстанцін Жураўскі, саўладальнік кампаніі aheadWorks Кірыл Голуб.

Ерэван, у сталіцы Армэніі адбудзецца сэсія парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга Партнэрства

* * *

У вечаровым эфіры «Свабоды» ― Зваротная сувязь: перадача «Званочкі», ў якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў, і «Паштовая скрынка 111», дзе вашы лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1989 У Беластоку заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднання Студэнтаў (БАС)
У гэты дзень нарадзіліся:

1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША
1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог
1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзяяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсэтэту
1903 — Антон Сеўчанка беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык
1953 — Сяргей Мартынаў беларускі палітычны дзяяч, дыплямат, міністар замежных справаў Беларусі
1965 — Валер Цапкала, беларускі палітык і дыплямат
У гэты дзень памерлі:

1512 – Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога была названая Амэрыка
1862 — Вінцэнт Дмахоўскі, клясык беларускага жывапісу
1918 — Софія Кавалеўская, беларуская фальклярыстка, этнограф, пісьменьніца
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Посьпех варта вымяраць ня столькі становішчам, якога чалавек дасягнуў у жыцьці, колькі тымі перашкодамі, якія ён пераадолеў, дамагаючыся посьпеху
Джордж Вашынгтон
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Камісар ААН асуджае прысуд Парфянкову

Мінстар абароны Нямеччыны адмовіўся ад навуковай ступені

Суд над Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам

Менск выдаляе офіс АБСЭ

«Адказны» за разгон плошчы павышаны да генэрал-лейтэнанта
XS
SM
MD
LG