Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацкага актывіста Яўгена Парчынскага, сябра аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Свабодны рэгіён», выклікалі «на гутарку».

Спадар Парчынскі апавёў, што супрацоўнік КДБ распытваў пра ўдзел у акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», а таксама наконт сайту «Свабодны рэгіён», які пачаў працаваць пару тыдняў таму:

«У мяне спыталі, ці ведаю я, што без акрэдытацыі журналісцкая дзейнасьць забароненая. Супрацоўнік КДБ згадаў і артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасьць за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь у публікацыях, фота- і відэаматэрыялах і адказнасьць за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Таксама мяне папярэдзілі пра адказнасьць за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. А напрыканцы супрацоўнік КДБ шматзначна заўважыў: „Я спадзяюся, што гэта была нашая апошняя сустрэча“. Але я выдатна ўсьведамляю, што пад артыкулы, якія мне згадалі, можна „падвесьці“ ці ня кожнага другога незалежнага журналіста».
XS
SM
MD
LG