Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У берасьцейскіх аўтобусах — старонкі беларускай клясыкі


У Берасьці ў аўтобусах размясьцілі ўрыўкі з твораў клясыкаў беларускай літаратуры.

Улётка з урыўкам твору Максіма Гарэцкага.

Улётка з урыўкам твору Максіма Гарэцкага.

Акцыя прайшла з дазволу адміністрацыі аўтапарку. Зладзілі яе актывісты агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч».

У аўтобусах пяці гарадзкіх маршрутаў побач з рэклямай зьявіліся ўрыўкі з твораў Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага, Уладзімера Караткевіча і Васіля Быкава.

Каардынатарка акцыі Алена Каховіч кажа, што такое мерапрыемства ў Берасьці адбылася ўпершыню:

«Сэнс гэтай акцыі — папулярызацыя твораў айчынных аўтараў. У цяперашні час ня так шмат людзей цікавяцца айчыннай літаратурай, як хацелася б. Таму, канечне, патрэбна нешта рабіць для папулярызацыі беларускай мовы і ўкладаць у гэта рэсурсы. І нават такія малыя крокі робяць сваю справу. Адміністрацыя аўтапарку адразу дала згоду і з гэтым ня было аніякіх праблем. Водгукі ўвуголе гучаць станоўчыя, людзі зацікаўленыя гэтай праблемай. На мой погляд, тэма роднай мовы ніколі ня страціць актуальнасці.»

Паводле дамовы з аўтапаркам, старонкі беларускай клясыкі будуць вісець у аўтобусах да 1 сакавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG