Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзя Фядыніча беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка «Вільня-Менск». Прычыны затрыманьня прафсаюзнага лідэра пакуль невядомыя.

Пра інцыдэнт паведаміла праваабаронца Тацьцяна Гацура. Цяпер Генадзь Фядыніч знаходзіцца на памежным пераходзе Гудагай. Разам зь ім з цягніка зьнялі ягоную жонку і яшчэ адную знаёмую, што вярталася ў Беларусь.

Прычыны затрыманьня ім дагэтуль не патлумачылі. Яны гатовыя прадставіць свае рэчы для мытнага дагляду. Наступны цягнік да Менску будзе толькі раніцай, таму верагодна, ім давядзецца правесьці гэтую ноч у будынку памежнай службы.
XS
SM
MD
LG