Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці па кішэні Беларусі пераўзбраеньне?


Зэнітна-ракетны комплекс «Тор-М2» расейскай вытворчасьці будзе пастаўлены на ўзбраеньне 120-й зэнітнай ракетнай брыгады беларускага войска — інфармуе ИТАР-ТАСС. Пра гэта паведаміў міністар абароны Беларусі Юры Жадобін на прэс-канфэрэнцыі для журналістаў.

Зь ягоных словаў, «другая батарэя трапіць у Беларусь да канца гэтага году. Першая батарэя была дастаўленая ў сьнежні мінулага году. Пастаўкі ажыцьцяўляюцца па дамове з расейскімі калегамі».

«Тор-М2» дае магчымасьць адначасова весьці агонь па 16 паветраных цэлях, пры гэтым удзел чалавека зьведзены да мінімуму.

Тым часам паветраныя сілы Беларусі адмаўляюцца ад бамбавікоў «Су-24», якія, па словах міністра, «ужо ня першай сьвежасьці».

Павал Казлоўскі
Павал Казлоўскі
Павал Казлоўскі, міністр абароны з 1992 па 1994 гады: «Тое, што вядзецца пераўзбраеньне сыстэмаў СПА — гэта нармальна. Уся тая тэхніка, якая нам засталася ад Савецкага Саюзу, ужо выпрацавала свой рэсурс, састарэла. Канечне, абнаўленьне павінна быць. Натуральна, гэта вельмі дорага каштуе, бо сучасныя ўзоры ўзбраеньня вельмі дарагія. Іншая справа, ці па кішэні гэта Беларусі і на якіх умовах яны трапляюць да нас з Расеі.

Але ўся праблема ў тым, што ў нас ня вызначаная сама канцэпцыя, якія нам сілавыя структуры патрэбныя, у якой колькасьці, ад якіх зьнешніх пагрозаў. Найперш Узброеныя сілы, але і іншыя таксама. Можа, такая канцэпцыя і ёсьць, але я пра яе ня ведаю. Зыходзячы са зьнешніх пагрозаў, з эканамічных магчымасьцяў дзяржавы, трэба вырашаць — якое войска мець? Як зараз — тысяч 60, ці, можа, лепш 25 тысяч, але забясьпечанае сучаснай зброяй, добра апранутае, абутае, з прыстойным заробкам? Проста пераўзбраеньне, як правіла, бывае заганным, таму што ідуць вялікія выдаткі, а ці апраўданыя яны — вось гэтаму трэба даваць ацэнку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG