Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка пахваліў судзьдзяў за тое, што яны не «схіліліся перад тым, што нехта ўводзіць супраць іх санкцыі».

Падчас прызначэньня Сяргея Кандрацьева судзьдзёй і намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду Аляксандр Лукашэнка пахваліў судзьдзяў: «Малайцы судзьдзі, працуюць людзі нармальна… Гэта ўвогуле абсурд — супраць судзьдзяў уводзіць санкцыі. Судзьдзя — нявольнік перад законам».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, «судзьдзі робяць сваю справу». Апроч таго, ён падкрэсьліў, што ня бачыць асаблівых праблемаў у судовай сыстэме Беларусі і лічыць, што «ламаць судовую сыстэму недазвольна» — паведамляе «Інтэрфакс-Захад» з спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG