Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Пра гэтую тэндэнцыю ў беларускай палітыцы пішуць польская Gazeta Wyborcza і чэская Mladá fronta dnes.

У нас сёлета ў тры разы менш грошай – паведаміў Генадзь Давыдзька, кіраўнік Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якой падпарадкоўваюцца чатыры дзясяткі тэле- і радыёстанцый.

Наклад дзяржаўнага выданьня «Звязда» зьнізіўся да 30 тысяч асобнікаў.
Аналягічныя праблемы перажываюць і іншыя дзяржаўныя выданьні. Кіраўнік ідэалягічнага аддзелу Магілёўскага аблвыканкаму Андрэй Кунцэвіч паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, што ўсе выданьні вобласьці будуць зараз выходзіць толькі раз на тыдзень.

Паводле Давыдзькі адна з прычынаў кепскай фінансавай сытуацыі, у прыватнасьці, у кіраваным ім канцэрне – палітыка Эўразьвязу. «Брусэль забараніў эўрапейскім фірмам даваць нам рэкляму. У Эўразьвязе няма такой дэмакратыі, як у Беларусі, там існуе жорсткі кантроль за кожнай фірмай» – заявіў сп. Давыдзька.

На думку прадстаўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, фінансавыя праблемы беларускіх СМІ – вытворная ад эканамічнага крызісу, які пануе ў краіне. Ён падкрэсьліў, што дзяржаўныя выданьні і раней не залежалі ад даходаў ад продажу і рэклямы, іх падтрымлівала дзяржава. Але зараз магчымасьці такой падтрымкі зьменшыліся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG