Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Мартынаў і не зьбіраўся ў Прагу


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў не плянаваў паездкі ў Прагу на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства, якая пройдзе 4 сакавіка. Пра гэта БелаПАН заявіла начальніца аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына, камэнтуючы заяву пасла па асаблівых даручэньнях зьнешнепалітычнага ведамства Чэхіі Пэтэра Марэша.

«У адпаведнасьці з графікам міністар Мартынаў і не плянаваў паездкі ў Прагу, пра гэта вядома абодвум бакам», — сказала яна.

Нагадаем, 21 лютага на прэсавай канферэнцыі ў Менску Пэтэр Марэш паведаміў, што Сяргей Мартынаў пакуль не запрошаны на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства.

Ён не стаў называць ўмовы, на якіх Мартынава могуць запрасіць у Прагу, але ўдакладніў: «Абодва бакі ведаюць, што трэба зрабіць, каб гэта адбылося».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG