Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гучыць неверагодна, тым ня менш, гэты факт пацьверджаны навукова.

Дасьледнікі выявілі, што нізкакалярыйная дыета, якая ўключае высокакалярыйны сьняданак, можа дапамагчы схуднець.

Навукоўцы дасьледавалі 144 чалавекі ва ўзросьце ад 20 да 65 гадоў, якія цярпелі ад атлусьценьня. Групе прадпісалі дзьве дыеты, якія былі ідэнтычныя за выняткам таго, што адна зь іх ўтрымлівала высокакалярыйны сьняданак з выбарам печыва, шакаляду, торту і марозіва на дэсэрт.

Ва ўдзельнікаў дасьледаваньня рэгулярна правяралі кроў на ўзровень інсуліну, глюкозы, ліпідаў і грэліну – гармону, які стымулюе апэтыт.

Падчас пачатковага 16-тыднёвага пэрыяду сярэдняя страта вагі ў кожнай дыетычнай групе была аднолькавай – каля 14,5 кіляў. Але цягам наступных 16 тыдняў людзі, якія елі высокакалярыйны сьняданак з дэсэртам, страцілі яшчэ каля 6 кіляў у сярэднім, у той час як тыя ў другой групе вярнулі назад у сярэднім па 28 раней страчаных фунтаў.

Дасьледнікі ўстанавілі, што тыя, якія елі салодкае, мелі меншы ўзровень грэліну ў крыві, то бок, меншы апэтыт. Інакш кажучы, яны хутчэй адчувалі сытасьць падчас ядзеньня.

«Большасьць людзей проста аднаўляе вагу, незалежна ад таго, якую дыету яны ўжываюць. Але калі вы ясьце тое, што вам падабаецца, вы памяншаеце свой апэтыт. Торт – невялікі кавалак – важны ў гэтым працэсе» – газэта The New York Times цытуе адну з дасьледніцаў гэтага фэномэну.
XS
SM
MD
LG