Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісты «Зьмены» – маладзёвага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» – працягваюць крэатывіць. Празь дзесяць дзён пасьля «цацачнага пікетаваньня» Менгарвыканкаму яны выйшлі на плошчу Незалежнасьці ў масках.

21 лютага трое актывістаў кампаніі сталі каля помніка Леніну каля Дому ўраду і расхінулі свае паліто. На грудзях у кожнага з дапамогай пафарбаванай у чорны колер малярнай стужкі было выкладзена па адной літары: «Ш», «О», «С».

Ні правадыр сусьветнага пралетарыяту, ні міліцыя не пасьпелі зрэагаваць на гэтую «лятучую» – працягласьцю хвіліны тры – акцыю. Пад сьмяшкі выпадковых сьведкаў гэтай «словатворчасьці» маладыя людзі спусьціліся ў мэтро.

«ШОС» каля Дому ўраду ў Менску

«ШОС» каля Дому ўраду ў Менску

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG