Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі ўрадавыя войскі аднавілі гарматны абстрэл гораду Хомс, які ўтрымліваюць атрады ўзброенай апазыцыі. Паводле паведамленьняў апазыцыйных актывістаў, сёньня ў выніку абстрэлаў загінулі прынамсі 17 чалавек. Цяжкія баі за Хомс працягваюцца ўжо трэці тыдзень, колькасьць загіблых склала некалькі сотняў.

Сытуацыю ў Сырыі абмяркуе міжнародная канфэрэнцыя, якая адкрыецца ў пятніцу ў Тунісе. Прадстаўнікі апазыцыі ўжо пацьвердзілі, што возьмуць удзел у пасяджэньні «Групы сяброў Сырыі», стварэньне якой падтрымалі ЗША, Эўразьвяз і арабскія краіны.

Расея ў аўторак адмовілася прымаць удзел у гэтай сустрэчы. Прадстаўнік МЗС Расеі заявіў, што Масква не змагла азнаёміцца ні з парадкам дня, ні са складам удзельнікаў і, акрамя таго, ня згодная з тым, што на сустрэчу не запрошаныя прадстаўнікі афіцыйнага Дамаска. Улады Кітаю, які разам з Расеяй заблякаваў прыняцьце рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН у справе Сырыі, заявілі, што атрымалі запрашэньне на сустрэчу ў Тунісе і вывучаюць яго, але згоды пакуль не далі.
XS
SM
MD
LG