Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне на выбарах прэзыдэнта – адзін кандыдат


Абд Рабу Мансур аль-Гадзі
Абд Рабу Мансур аль-Гадзі
Сёньня ў Емэне праходзяць прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка дзяржавы – пасьля адстаўкі Алі Абдалы Салеха, які кіраваў краінай больш за 30 гадоў – прэтэндуе толькі адзін кандыдат – віцэ-прэзыдэнт Абд Рабу Мансур аль-Гадзі. Яго кандыдатура была ўзгодненая паміж усімі вядучымі палітычнымі сіламі краіны ў рамках пагадненьня аб перадачы ўлады, заключанага раней пры міжнародным пасярэдніцтве паміж Салехам і апазыцыяй. Былы прэзыдэнт, адстаўкі якога патрабавалі ўдзельнікі масавых акцый пратэсту, атрымаў пажыцьцёвы імунітэт ад крымінальнага перасьледу. Цяпер ён знаходзіцца на лячэньні ў ЗША.
Паведамляецца аб узброеных нападах на выбарчыя ўчасткі на поўдні краіны. У горадзе Мукала сэпаратысты спрабавалі ўзяць участак штурмам, забіты ахоўнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG