Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пахмурна з прасьвятленьнямі, надвячоркам выпадзе сьнег. Тэмпэратура: мінус 4 – мінус 1.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды: у «Гамбурскім рахунку» Альгерда Бахарэвіча – эсэ пра Паўлюка Шукайлу, сялянскага паэта-футурыста; у «Падарожжы» Зьміцер Бартосік наведае вёску Біскупцы на Лідчыне.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Віцебску ў судзе Першамайскага раёну пачынаецца суд над Сяргеем Каваленкам, актывістам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Каваленку вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі», прысуджанай яму ў 2010 годзе за вывешаны на гарадзкой навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. Каваленку пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня. Пачатак а 10.30.

У Брусэлі, пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, узнаўляюцца перамовы паміж Сэрбіяй і Косавам.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень быў устаноўлены ЮНЭСКА ў 1999 годзе з мэтай спрыяць моўнай і культурнай разнастайнасьці ды шматмоўю.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1918 – абвешчана Першая ўстаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі і створаны першы беларускі ўрад – Беларускі Народны Сакратарыят.

У гэты дзень нарадзіліся:

1947 – Міхаіл Фінберг, дырыжор, мэнэджэр музычных праектаў.

1962 – амэрыканскі пісьменьнік Чак Паланік.

У гэты дзень памерлі:

1881 – Іосіф Ходзька, навуковец-геадэзіст, падарожнік, тапограф.

1939 – Вячаслаў Адамовіч, дзяяч нацыянальнага руху, адзін з заснавальнікаў сялянскай партыі «Зялёны дуб».

1974 – Лявон Савёнак, пісьменьнік, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада, што была тут, няведама, мы стаімо перад тым, што наш край можа быць заняты нямецкімі войскамі. Мы павінны ўзяць свой лес ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен зьдзейсьніць сваё права на поўнае самаазначэньне, а нацыянальныя меншасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Зь Першай устаўнай граматы да народаў Беларусі, дадзенай Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

На доме Чэслава Немэна адкрылі памятную шыльду

Страты Дому ўраду кампэнсаваныя сабранымі грашыма

Агульнабеларуская дыктоўка ў Менску прайшла з аншлягам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG