Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы дыктоўкай


У Бабруйску 20 лютага мясцовыя рупліўцы беларушчыны адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы напісаньнем дыктоўкі.

Яе ініцыятарамі выступілі актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пісалі дыктоўку ў сядзібе гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Паводле актывісткі «Гавары праўду» Вольгі Піманавай, на дыктант прыйшлі больш за трыццаць чалавек. Шмат зь іх не ангажаваныя ў грамадзкую й палітычную дзейнасьць. Былі акторы мясцовага тэатру й настаўнікі.

Піманава: «Для дыктоўкі мы абралі „Зьмест прамовы Янкі Купалы на сьвяткаваньні дваццацігадовага юбілею ў Беларускім дзяржаўным тэатры 23 чэрвеня 1925 года“. Найменш памылак у дыктанце зрабілі журналістка Алеся Скапінцава, Юры Грынявецкі зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада“ і яго аднапартыец Станіслаў Кавалеўскі. Пераможцы атрымалі кнігі Ўладзімера Някляева ды атрыбутыку кампаніі „Гавары праўду“. Узнагароды атрымалі й пераможцы ў асобных намінацыях на веданьне беларускай мовы й літаратуры».

Па напісаньні дыктоўкі бабруйцы чыталі вершы ды апавяданьні. Пілі гарбату з прысмакамі.
XS
SM
MD
LG