Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Алесін: Генэралу Азаронку ня хочацца сядзець самому


Аляксандар Алесін

Аляксандар Алесін

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы, якімі зацьвердзіў шматлікія кадравыя прызначэньні ва Ўзброеных сілах. Паводле афіцыйнай інфармацыі, гэтыя рашэньні прынятыя , каб аптымізаваць структуру органаў ваеннага кіраваньня.

Сярод найбольш заўважных зьменаў — прызначэньне Дзмітрыя Пахмелкіна новым камандуючым ваенна-паветранымі сіламіі й войскамі супрацьпаветранай абароны.

Генэрал-маёр Дзмітрый Пахмелкін прызначаны на гэты пост замест Сяргея Лемяшэўскага. Лемяшэўскі афіцыйна вызвалены ад гэтай пасады за ўчынкі, якія дыскрэдытуюць званьне ваеннаслужачага. Апроч гэтага, ён звольнены ў запас, бо «сыстэматычна парушаў умовы кантракту». Варта зазначыць, што Лемяшэўскі замяніў на гэтай пасадзе Ігара Азаронка, які быў арыштаваны 20 сьнежня 2010 году і праз год асуджаны да 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.

Аляксандр Алесін, экспэрт па вайсковых пытаньнях: «Канечне, тут сьлед Азаронка. Цяжка было чакаць, што «адкат», які ён атрымаў, і схему, якую правярнуў са сваім аднаклясьнікам, ён мог зьдзейсьніць сам. Думаю, што гэта ягоныя «саратнікі» ці «саўдзельнікі». Сьледзтва ідзе, ланцужок разгортваецца. Самому генэралу ня хочацца сядзець. Аднаклясьнік генэрала Азаронка прапанаваў яму купіць у яго, не праводзіць тэндэр, а грошы, як кажуць, падзяліць. І далей яны меркавалі яшчэ, а можа і не адзін раз, такія схемы пракручваць. Вось сутнасьць таго, за што асудзілі Азаронка.

Па інфармацыі агенцтва БелаПАН, прэс-служба прэзыдэнта паведаміла, што на іншыя ўплывовыя пасады ў Міністэрстве абароны прызначаныя новыя людзі. Гэтак, генэрал-маёр Міхаіл Пузікаў прызначаны намеснікам міністра абароны, генэрал-маёр Валерый Чупрын — начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сіл, палкоўнік Ігар Матрашыла — начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны.

Аляксандар Алесін: «Тое, што новых начальнікаў папрызначалі, мне здаецца, шмат у чым зьвязана з эканамічнымі цяжкасьцямі. Памятаеце, Жадобін (міністар абароны — РС), у сваім інтэрвію сказаў, што „ныцікам ня месца ў войску“. Магчыма, узьніклі пытаньні з-за эканамічных цяжкасьцяў, з-за таго, што дэвальвацыя выклікала падзеньне заробкаў большасьці афіцэраў і генэралаў. Магчыма, яны паспрабавалі нейкім чынам выказаць сваё незадавальненьне. Гэта мая такая гіпотэза. Думаю, што людзей, якія паспрабавалі абараніць матэрыяльныя інтарэсы, падверглі нейкім карным санкцыям».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG