Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенец судзіцца з міліцыянтамі з-за дактыласкапіі


Руслан Пяцько

Руслан Пяцько

Руслана Пяцько пакаралі штрафам у 700 тысяч за тое, што ён адмовіўся прайсці дактыласкапію. Міліцыянты хацелі , каб ён здаў адбіткі пальцаў на працы.

У сьнежні на Пяцько склалі пратакол за адмову прайсьці дактыласкапію на працоўным месцы. Напачатку лютага Ленінскі суд Горадні пакараў Пяцько штрафам.

Актывіст ня згодны з рашэньнем суду, лічыць яго незаконным і 20 лютага падаў скаргу ў абласны суд.

Руслан Пяцько нядаўна адстаяў права вывешваць у сябе ў машыне выяву «Пагоні», перакананы ў сваёй праваце ён і цяпер.
XS
SM
MD
LG