Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 гадоў таму амэрыканцы запусьцілі свайго Гагарына


Джон Глен, 1962
Джон Глен, 1962

20 лютага 1962 году Джон Глен стаў першым амэрыканцам, які зьдзейсьніў арбітальны касьмічны палёт. Глен тры разы абляцеў Зямлю за 4 гадзіны 55 хвілінаў.

Перад Гленам, у 1961 годзе, два іншыя амэрыканскія астранаўты зьдзейсьнілі гэтак званыя субарбітальныя палёты.

Пасьля прызямленьня Глен стаў нацыянальным героем у ЗША.

У 1964 годзе Глен пакінуў гурт астранаўтаў і заняўся бізнэсам.

У 1974 годзе ён быў выбраны ў Сэнат ЗША ад штату Агаё і заставаўся сэнатарам да 1999 году. У 1983 годзе яго спрабавалі вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, але намінацыю тады атрымаў Ўолтэр Мондэйл.

Другі палёт у космас Джон Глен ажыцьцявіў у 1998 годзе, калі яму споўнілася 77 гадоў. Ён паляцеў у якасьці спэцыяліста ў карыснай нагрузцы на касьмічным караблі «Дыскавэры». Місія «Дыскавэры» працягвалася 9 сутак.

Сёньня Джону Глену 91 год. Ён — настарэйшы астранаўт на сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG