Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Пахмелкін прызначаны новым камандуючым ваенна-паветранымі сіламі й войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сіл Беларусі, паведамляе Інтэрфакс-Захад са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.

Генерал-маёр Дзмітры Пахмелкін прызначаны на гэты пост замест Сяргея Лемяшэўскага. Лемяшэўскі афіцыйна вызвалены ад гэтай пасады за ўчынкі, якія дыскрэдытуюць званьне ваеннаслужачага. Апроч гэтага, ён звольнены ў запас, бо «сыстэматычна парушаў умовы кантракту».

Варта зазначыць, што Лемяшэўскі замяніў на гэтай пасадзе Ігара Азаронка, які быў арыштаваны 20 сьнежня 2010 году і праз год асуджаны да 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры.

У запас Узброеных сілаў адпраўлены таксама генэрал-маёр міліцыі Леанід Фармагей. Як паведамляе прэс-служба, Фармагей звольнены з прычыны хваробы.
XS
SM
MD
LG