Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік беларускай дзяржавы сёньня, прымаючы даверчыя лісты ў новага амбасадара Ізраілю Ёсіфа Шагала, падзякаваў яму за тую пазыцыю, якую дыплямат займае ў дачыненьні да Беларусі.

«Мне падаецца, што мы будзем мець амбасадара Ізраілю ў Беларусі зь нейкім ня толькі асаблівым поглядам, але і асаблівай пазыцыяй».

Новы амбасадар Ізраілю ўжо некалькі разоў заяўляў, што ягоная краіна ня лічыць неабходным «пэдаляваць пытаньні» пра санкцыі супраць Беларусі з боку Эўразьвязу і ЗША.

15 лютага на сваёй першай прэсавай канфэрэнцыі ў Менску Ёсіф Шагал заявіў, што ня ведае пра наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў.

Днямі ў некаторых мэдыях зьявілася паведамленьне, што новы амбасадар нібыта зьяўляецца ўладальнікам прадпрыемства па вытворчасьці рыбы ў Белаазёрску. На просьбу «Свабоды» спраўдзіць гэтую інфармацыю амбасадар Шагал расьсьмяяўся: «На жаль, не зьяўляюся».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG