Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры фінансаў краін эўразоны на нарадзе ў Брусэлі прымаюць сёньня рашэньне пра пакет фінансавай дапамогі ў памеры 130 мільярдаў эўра для Грэцыі. Гэта другі пакет дапамогі для гэтай краіны, які можа выдзеліць ЭЗ, з траўня 2010 году.

Цяперашняя дапамога накіраваная на прадухіленьне дэфолту Грэцыі пасьля 20 сакавіка, калі яна будзе павінна заплаціць 14.5 мільярда эўра. Грэцыя ня ў стане самастойна пагасіць свае даўгі, і дэфолт пасьля 20 сакавіка можа мець разбуральныя наступствы для эўра і выклікаць хаос у сусьветнай эканоміцы.

Міністар фінансаў Францыі Франсуа Баруан паведаміў, што міністры краін эўразоны маюць прынцыповую згоду ў пытаньні пакету дапамогі для Грэцыі.
XS
SM
MD
LG