Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці асуджанага на сьмерць Любоў Кавалёва: «Мне падалі саломінку»


Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва, маці асуджанага на сьмерць за пасобніцтва ў тэракце 11 красавіка 2011 году ў менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва, спадзяецца, што сьмяротнае пакараньне сыну заменяць на іншае.

Такое спадзяваньне ў Любові Кавалёвай зьявілася пасьля таго, як яна атрымала адказ на свой зварот з аддзелу па пытаньнях грамадзянства і памілаваньня адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

«Паводле вашай прапановы варта правесьці комплексны прававы аналіз з удзелам кампэтэнтных дзяржаўных органаў. У сувязі з гэтым вам будзе паведамлена дадаткова», — працытавала Любоў Кавалёва адказ з адміністрацыі, які яна атрымала 18 лютага.

Маці асуджанага зьвярнула ўвагу шэрагу дзяржаўных устаноў, якія маюць права зьвяртацца з прапановамі ў Канстытуцыйны суд, на тое, што Крымінальна-выканаўчы кодэкс Беларусі не прадугледжвае прыпыненьня выкананьня сьмяротных прысудаў на час разгляду зваротаў грамадзян у міжнародныя інстанцыі, што гарантавана Канстытуцыяй Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG