Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: можам жорстка адказаць на санкцыі Эўропы


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Зразумейце: гэтыя санкцыі, якімі вы размахваеце перад нашым носам, мы пакуль трываем. Але як толькі вы пераступіце чырвоную лінію, мы адкажам вельмі жорстка», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, размаўляючы з амбасадарамі шэрагу замежных дзяржаў, у тым ліку эўрапейскіх, пасьля ўручэньня імі даверчых лістоў.

«Калі ў Эўропе нехта думае пра тое, што нас па-ранейшаму можна „нахіліць“ нейкімі санкцыямі, папрокамі, патрабаваньнямі, то гэта дарога ў нікуды», — адзначыў Лукашэнка.

«Нават калі мы застанемся ў адзіноце, без Расеі, Кітаю, бязь іншых нашых сяброў, то, паверце, мы тут да сьмерці будзем стаяць, як калісьці ў 1941–1945 гадах», — падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

«Мы разумеем, што камусьці не падабаецца, што мы тут робім. Але, можа, і нам нешта не падабаецца, але мы ж спакойна вытрымліваем пазыцыю, мы нікога не папракаем», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён запэўніў: «Мы ня менш дэмакратычныя, чым вашы дзяржавы».

Кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад эўрапейскіх амбасадараў: «Паглядзіце на нашу краіну ўважліва і не рабіце паскудзтваў у дачыненьні да Беларусі, бо яна гэтага не заслужыла», перадае Інтэрфакс.



«Мы ня менш дэмакратычныя, чым вашы дзяржавы»

Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь не стварае «абсалютна ніякіх праблем ні суседзям, ні далёкім краінам (...) Я не разумею, якія могуць быць да нас прэтэнзіі?»

«Мы ня менш дэмакратычныя, чым вашы дзяржавы (...) Толькі вы ўважліва паглядзіце, што адбываецца ў Беларусі. Мы хочам стабільнасьці і спакою, мы хочам у што б то ні стала захаваць гэтую стабільнасьць і спакой», — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён выказаў здагадку: «Вам не падабаецца Лукашэнка і той курс, які ён праводзіць (...) Але ад гэтага мы не адступім, пакуль мяне абіраюць прэзыдэнтам. Калі народ галасуе за гэтага прэзыдэнта — значыць, падтрымлівае яго курс. Мой курс адзін — я адданы свайму народу».

Лукашэнка назваў беспэрспэктыўнымі спробы «сёньня тарпэдаваць нашы адносіны з Эўропай і спрабаваць дзесьці пакараць, утаймаваць нас».

«Для нашай краіны — супрацоўніцтва з Расеяй, Кітаем, Індыяй, Цэнтральнай Азіяй больш чым дастаткова. (...) Мы забясьпечым нармальнае жыцьцё для нашых людзей. (..) Але мы ня хочам быць стрэмкай у эўрапейцаў. Тут — цэнтар Эўропы. Супраць каго вы змагаецеся? Супраць свайго сэрца?».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG