Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 лютага мае пачацца набор валянтэраў для кампаніі «Народны кантроль — за сумленныя выбары».

Актывісты маюць намер ахапіць сяброўствам у камісіях і назіраньнем выбары ў Палаты прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца ў верасьні 2012 году.

Пра гэта заявілі на прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнікі чатырох структураў, якія арганізуюць кампанію. Гэта — партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёных», рух БНФ «Адраджэньне» і рух «За свабоду». Па словах намесьніка старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, мяркуецца, што валянтэры будуць працаваць на 25–30% выбарчых акругаў.

У Палату прадстаўнікоў абіраюцца дэпутаты па 110 акругах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG