Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвію бяз візы: не з 20-га, а з 1 сакавіка

абноўлена

Выдача дазволаў на малы памежны рух паміж Беларусьсю і Латвіяй пачнецца не 20 лютага, а 1 сакавіка, удакладнілі ў беларускім МЗС.

Паводле начальніка аддзелу прэсавай службы МЗС Марыі Ваньшынай 1 лютага пачалі прымаць заявы на выдачу дазволаў, выдача саміх дазволаў, згодна з пагадненьнем, пачнецца праз 20 працоўных дзён, гэта значыць 1 сакавіка, паведамляе БелаПАН .

Пагадненьне пра спрашчэньне паездак жыхароў памежных тэрыторыяў Беларусі і Латвіі дазваляе жыхарам 30-кілямэтровай зоны перасякаць мяжу бяз візы.

Гэта могуць рабіць жыхары, якія стала пражываюць на гэтых тэрыторыях ня менш за адзін год, незалежна ад іх грамадзянства.

Дазвол будзе выдавацца на тэрмін ад 1 да 5 гадоў. Сумарны тэрмін знаходжаньня ў памежнай тэрыторыі дзяржавы — 90 дзён на працягу 6 месяцаў.

У пагадненьне ёсьць пералік населеных пунктаў, жыхары якіх могуць скарыстацца малым памежных рухам.Зь беларускага боку — гарады Браслаў, Верхнядзьвінск, Мёры, пасёлак Відзы, з латвійскага боку — горада Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG