Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран спыніў экспарт нафты ў Францыю і Брытанію


Нафтавы танкер Іранскай нафтавай кампаніі

Як заявіў прадстаўнік іранскага міністэрства нафтавай прамысловасьці, паліва будзе прададзена іншым пакупнікам.

Ужо некалькі тыдняў Тэгеран пагражаў спыніць экспарт нафты ў Еўропу – ў адказ на рашэньне Эўразьвязу з 1 ліпеня цалкам спыніць закупкі іранскай нафты з-за таго, што Іран не спыняе работы па ўзбагачэньні ўрану, які можа выкарыстоўвацца для вырабу ядзернай бомбы. Тэгеран настойвае на мірным характары сваёй ядзернай праграмы.

Іран пастаўляе ў краіны ЭЗ каля 20 адсоткаў сваёй нафты, аднак у мінулым годзе – як адзначаюць аглядальнікі – яна склала толькі 3 працэнты ад аб'ёму францускага імпарту паліва, а Вялікая Брытанія, як мяркуецца, ужо яе не імпартуе наогул.

У сакавіку іранскі парлямэнт плянуе прыняць закон аб нафтавым эмбарга ў дачыненьні да ўсіх краін ЭЗ.
XS
SM
MD
LG