Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: тысячы аўтамабілістаў правялі акцыю "За свабоду выбараў"


У Маскве каля дзвюх тысяч аўтамабіляў ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "Белыя вуліцы", які праводзіўся ў падтрымку пратэстнай кампаніі «За сумленныя выбары».

У Маскве каля дзвюх тысяч аўтамабіляў ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "Белыя вуліцы", які праводзіўся ў падтрымку пратэстнай кампаніі «За сумленныя выбары».Аб гэтым заявілі арганізатары акцыі. Паліцыя, са свайго боку, паведаміла, што з сымболікай аўтапрабегу на маршрут выехалі каля ста машын.

Удзельнікі аўтапрабегу з ліку актывістаў руху "Сініх вядзерцаў" распавялі журналістам, што дарожныя паліцэйскія стваралі абмежаваньні для руху, выбарачна спынялі машыны з сымболікай і выпісвалі штрафы за неісныя парушэньні; былі і правакатары, якія наўмысна стваралі заторы.

Адзін з арганізатараў аналягічнага аўтапрабегу ў Пецярбурзе, каардынатар руху ТЫГР Аляксандр Растаргуеў паведаміў, што каля тысячы машын, упрыгожаных белымі шарамі, стужкамі і лёзунгамі "за сумленныя выбары" на працягу некалькіх гадзін езьдзілі па Неўскім праспэкце. Дарожная паліцыя таксама спрабавала перашкаджаць іх руху, але затрыманьняў не было.

Такія ж акцыі адбыліся яшчэ ў дзесятках гарадоў Расеі.

Акрамя таго, 19 лютага тэлеканал "Дождж" сумесна з "Лігай выбарцаў" праводзіць тэлемарафон пад назвай "Свабода выбару".
XS
SM
MD
LG