Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым.

Паводле амэрыканскага Цэнтру па прафіляктыцы і кантролю захворваньняў, частае мыцьцё рук у змозе ўратаваць больш чалавечых жыцьцяў, чым нейкая канкрэтная прышчэпка або мэдычнае ўмяшаньне.

Мыцьцё рук зьяўляецца адным з найбольш эфэктыўных і недарагіх спосабаў прадухіленьня вострых кішэчных інфэкцый і пнэўманіі, якія штогод спрычыняюцца да 3,5 мільёнаў сьмерцяў дзяцей ва ўзросьце да 5 гадоў.

Мыць рукі трэба часта, і то з мылам. Намыльваць і шараваць рукі трэба як мінімум 20 сэкундаў. Мыла трэба дакладна спалоскваць, а рукі выціраць дасуха чыстым ручніком або асушваць у струмені паветра.

Паводле рэкамэндацый згаданага амэрыканскага Цэнтру, мыць рукі належыць, сярод іншага, у наступных сытуацыях: перад, у часе і пасьля падрыхтоўкі ежы; перад спажываньнем ежы; перад і пасьля кантакту з хворым чалавекам; перад і пасьля бінтаваньня парэзу або іншай раны; пасьля наведваньня туалета; пасьля кантакту са зьвярамі, іх ежай і адкідамі; пасьля кантакту са сьмецьцем і адкідамі.
XS
SM
MD
LG