Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі аўтапрабегі ў падтрымку справядлівых выбараў


У 30 гарадах Расеі сёньня прайшлі аўтапрабегі ў рамках пратэстнай кампаніі «За сумленныя выбары». У Маскве ў аўтапрабегу «Белыя вуліцы» узялі ўдзел каля 2 тысяч аўтамабіляў.

Аўтамабілісты праехалі па Садоваму кальцу і вакол Крамля. Сярод яго ўдзельнікаў — апазіцыянэры Ільля Яшын, Барыс Нямцоў, Сяргей Мітрохін, дэпутаты Дзярждумы ад партыі «Справядлівая Расея» Зьміцер Гудкоў, Ільля Панамароў, тэлевядучая Ксенія Сабчак.

На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-трансьляцыя аўтапрабегу.


















Па паведамленьнях карэспандэнтаў Радыё Свабода, у акцыі ўТомску ўдзельнічалі да 80 машын, у Краснаярску — каля 50.



У Пецярбургу супрацоўнікі МУС перашкаджалі правядзеньню аўтапрабегу, распавяла «Інтэрфаксу» выканаўчы дырэктар Аб’яднанага грамадзянскага фронту Вольга Курносава.

Паводле яе слоў, паліцыянты пад рознымі падставамі спынялі машыны, правяралі дакумэнты кіроўцаў, аднак нікога не затрымлівалі.

XS
SM
MD
LG