Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асанж прэзэнтуе у Лёндане фільм пра апошняга дыктатара Эўропы


Грамадзянская ініцыятыва Free Belarus Now і кінакампанія Guerilla Pictures запрашаюць 1 сакавіка на прэзэнтацыю дакумэнтальнага фільма «Europe’s Last Dictator», прысвечанага сытуацыі ў Беларусі.

Аўтары фільма — Мэт’ю Чарльз і Джуан Пасарэлі, дыктарка — Джаана Ламлі. Напрыканцы прэм’еры чакаецца сэсія пытаньняў і адказаў, якую правядзе Джуліян Асанж.

«Europe’s Last Dictator» — гэта новы фільм кінакампаніі Guerrilla Pictures. Зьняты за мінулы год, ён распавядае пра катаваньні, інспіраваныя ўладай забойствы і выкраданні людзей у Беларусі, дзе кіруе прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, паведамляе "Наша ніва".

Апавяданьне вядзецца ад імя Ірыны Багданавай (Саньнікавай), лекара, што жыве ў паўднёвай Ангельшчыне, сястры Андрэя Саннікава, кандыдата ў прэзыдэнты і палітычнага вязьня.

Дыктарка, што агучвала фільм, акторка і актывістка Джаана Ламлі, тлумачыць, чаму яна вырашыла ўдзельнічаць у працы над фільмам: «Як многія людзі ў Вялікай Брытаніі, я нічога ня ведала пра рэпрэсыўны характар сучаснай улады ў Беларусі, пакуль мяне не запрасілі далучыцца да дэманстрацыі пратэсту супраць арышту аднаго са шматлікіх палітычных вязьняў у гэтай краіне — Андрэя Саньнікава. Па меры таго, як я ўсё больш даведвалася пра жорсткае і бесчалавечнае абыходжаньне з іншадумцамі ў краіне, якая так блізка знаходзіцца да Вялікабрытаніі і мяжуе з ЭЗ, я адчувала, што павінна зрабіць усё, што можна, каб пашырыць інфармацыю пра жахлівыя факты катаваньняў, якія адбываюцца ў гэты самы момант. Чым больш вонкавы свет будзе ведаць пра тое, што робіцца ў Беларусі, тым большы шанец, што гэтыя нявінныя людзі будуць вызваленыя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG