Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі паводле апошніх дадзеных каля 80% грамадзянаў з правам голасу выказаліся супраць таго, каб расейская мова стала другой дзяржаўнай. Такія папярэднія зьвесткі ЦВК Латвіі. Яўка склала каля 70 працэнтаў.

Шанцы на посьпех рэферэндуму былі першапачаткова вельмі невялікімі, паколькі для ўнясеньня паправак у Канстытуцыю неабходная падтрымка больш за палову ўсіх грамадзянаў Латвіі, якія маюць права голасу.


Ініцыятары суботняга рэферэндуму ў Латвіі аб наданьні расейскай мове статусу дзяржаўнай разглядаюць яго вынікі як перамогу — нягледзячы на тое, што большасць прагаласавала супраць адпаведных паправак да Канстытуцыі.


«Рэфэрэндум згуртаваў раесйскамоўную грамадуі» -заявіў адзін з актывістаў таварыства «Родная мова» Іларыён Гірс.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG