Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай занепакоены сытуацыяй у Сырыі


Цустрэча ў Дамаску прэзыдэнта Сырыі Башара Асада зь міністрам замежных спраў КНР Чжай Цзюнем, 18 лютага, 2012
Цустрэча ў Дамаску прэзыдэнта Сырыі Башара Асада зь міністрам замежных спраў КНР Чжай Цзюнем, 18 лютага, 2012

Кітай заклікаў абодва бакі канфлікту ў Сірыі спыніць кровапраліцьце.

З такой заявай выступіў намесьнік міністра замежных спраў Кітая Чжай Цзюнь пасьля праведзеных у Дамаску перамоваў з прэзыдэнтам Сірыі Башарам Асадам, адстаўкі якога ўжо амаль год дамагаецца апазыцыя. У сваім выступе Чжай падкрэсьліў, што Кітай вельмі занепакоены эскаляцыяй гвалту ў Сірыі.

Кітай у ліку некаторых іншых краін, уключна з Расеяй і Беларусьсю, прагаласаваў на гэтым тыдні супраць рэзалюцыі Генэральнай Асамблеі ААН, якая асуджае парушэньні правоў чалавека ў Сірыі. Раней Пекін і Масква наклалі вета на прыняцьце падобнай рэзалюцыі Радай Бясьпекі ААН.

Тым часам сірыйскія вайскоўцы ізноў сёньня стралялі ў дэманстрантаў. Такім чынам улады спрабавалі разагнаць пахавальную працэсію ў Дамаску, у якой, паводле розных ацэнак, бралі ўдзел ад 15 да 30 тысяч чалавек. Прынамсі 4 чалавекі параненыя. Напярэдадні актывісты
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG