Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё. Марозны кайф па-гомельску


Адмысловую загартоўку прыдумаў для сябе гомельскі грамадзкі актывіст Алесь Яўсеенка. Нягледзячы на маразы, ён амаль штодня абліваецца на двары халоднай вадою. Стане басанож на сьнег й вылівае на сябе 2 вядры вады. Кажа, што такім чынам пазбавіўся ад прастуды й вясновай алергіі. Апрача таго, загартаванаму лягчэй пераносіць халады і ўвогуле эканамічны крызыс.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё»: здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!

Героі рубрыкі — звычайныя людзі ў розных сытуацыях, у судах, на канцэртах, сходах, у рэстаранах, цэрквах, музэях... Шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе, ад радзільнага дому да могілак.

Апрача славы, аўтары найлепшых прысланых відэа атрымаюць у падарунак flip-камэру. Пераможцаў вызначае рэдакцыя штомесяц цягам 2012 году. Першыя вынікі будуць абвешчаныя ў канцы лютага.

Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа і выкарыстоўваць іх у любой прадукцыі «Радыё Свабода».


РАНЕЙШЫЯ ВЫПУСКІ «ТАКОГА ЖЫЦЬЦЯ»:


Таннае віно


Навошта сьляпому бясплатны праезд?


Караткевіч у ролі Леніна


Луна і электарат


Беларуская мова ў войску


Звольнілі, бо ачольваў страйкам


Гарадзенскі верш Купалы


Інвалід і дэпутат


Віцебскі тачыльшчык

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG