Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапуцінскія мітынгі ў Расеі


Прапуцінскі мітынг у Владзівастоку, 18.2.2102
Прапуцінскі мітынг у Владзівастоку, 18.2.2102

Прынамсі 50 тысяч расейцаў выйшлі сёння на мітынгі, ў многіх гарадах краіны ў падтрымку прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна.

Па выніках прызначаных на 4 сакавіка выбараў Пуцін спадзяецца вярнуцца на пасаду прэзыдэнта, якую ўжо займаў у 2000 - 2008 гадах.

Паводле расейскіх інфармагенцтваў, у Санкт-Пецярбурзе, Хабараўску, Валгаградзе, Ніжнім Ноўгарадзе і Новасібірску на праўладныя мітынгі сабраліся больш за 10 тысяч чалавек. Па некалькі тысяч расейцаў выйшлі падтрымаць Пуціна ва Ўладзівастоку і Іркуцку.

На 23 лютага заплянаваны гіганцкі мітынг на падтрымку кандыдатуры расійскага прэм'ера ў Маскве. Арганізатары спадзяюцца сабраць 200 тысяч чалавек.

Апазіцыя вінаваціць ўлады ў выкарыстаньні адміністрацыйнага рэсурсу для дэманстрацыі масавай падтрымкі кандыдатуры Уладзіміра Пуціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG