Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні — рыцарскі турнір да ўгодкаў сьмерці Кейстута


У Гародні — рыцарскі турнір
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:10 0:00
Наўпроставы лінк

У Гародні — рыцарскі турнір

У гарадзенскім Палацы творчасьці дзяцей і моладзі пачаўся двухдзённы рыцарскі турнір.

Ён прысьвечаны 640-м угодкам сьмерці вялікага князя Кейстута. Вялікі князь Кейстут быў схоплены ў палон і памёр у 1382 годзе ў Крэўскім замку, лічылася, што яго забіў Ягайла. Пасьля гэтай падзеі пачалася вайна паміж Ягайлам і Вітаўтам.

Многім сёньня нават не вядомая гэтая дата, кажа арганізатар турніру Дзьмітры Думчаў, ваявода ваенна-гістарычнага клюбу «Гарадзенскі двузуб».

Напачатку турніру зарэгістраваліся каля сямідзесяці ўдзельнікаў з гістарычных клюбаў Гарадзенскай, Менскай, Берасьцейскай абласьцей. Былі рыцары з Горадні, Ліды, Наваградку, Баранавічаў, Барысава. Найбольшым было прадстаўніцтва зь Менску — прыехалі пяць клюбаў. Для Беларусі, для зімовага турніру гэта дастаткова нядрэнна, кажа Дзьмітры Думчаў.

Апроч рыцарскіх баёў, у праграме сярэдневечныя танцы, майстар-кляса па фэхтаваньні, бугурты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG