Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дачнікі патрабуюць, каб Лукашэнка не падпісваў указ


18 лютага ў шэрагу садовых таварыстваў Смалявіцкага раёну прайшлі сходы дачнікаў, якія пачалі збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка краіны.

Грамадзяне патрабуюць не падпісваць указ пра будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Грамадзяне таксама патрабуюць правесьці мясцовы рэфэрэндум па гэтым пытаньні.

Паводле плянаў забудовы, пад знос трапяць 13 вёсак, 30 дачных каапэратываў, дзіцячыя летнікі, будоўля закране зону адпачынку ля Пятровіцкага вадасховішча. Паводле аўтараў звароту, у выпадку рэалізацыі праекту будуць парушаны правы жыхароў шэрагу вёсак Смалявіцкага раёну, гаспадароў лецішчаў і тысяч жыхароў Менску.

«Узгадненьне месца будаўніцтва і разьмяшчэньня парку было праведзена без уліку меркаваньня грамадзянаў і з парушэньнем дзейнага заканадаўства. Якія дзяржаўныя патрэбы могуць пазбавіць жыльля і дачных участкаў дзясяткі тысяч жыхароў Рэспублікі Беларусь? Чаму інтарэсы замежнага інвэстара ставяцца вышэй за інтарэсы грамадзянаў краіны?» — гаворыцца ў звароце.
Чаму інтарэсы замежнага інвэстара ставяцца вышэй за інтарэсы грамадзянаў краіны?

Удзел у сходзе таварыства «Сузор’е» ўзяў адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Актывіст апавёў пра вынікі сустрэчы з старшынёй Менаблвыканкаму Барысам Батурам. Паводле Дзьмітрыева, «улады проста спрабуюць „забалбатаць“ праблему, а не прапанаваць канкрэтныя шляхі яе вырашэньня». Ён заклікаў усіх грамадзянаў Беларусі падпісаць прапанаваны зварот да кіраўніка краіны, бо «ў такіх пытаньнях неабходная кансалідацыя грамадзтва, каб паставіць заслону непрадуманым дзеяньням уладаў».
XS
SM
MD
LG