Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івана Шылы абвастрылася алергія


Іван Шыла пасьля выхаду з турмы 4 красавіка 2011 году, дзе ў яго таксама абвастрылася алергія.

Іван Шыла пасьля выхаду з турмы 4 красавіка 2011 году, дзе ў яго таксама абвастрылася алергія.

18 лютага паплечнікі арыштаванага маладафронтаўца Івана Шылы плянуюць перадаць яму лекі. У Івана абвастрылася алергія.

Аднак яны мяркуюць, што перадачу зь неабходнымі мэдыкамэнтамі для Івана Шылы могуць ня ўзяць. Тады маладафронтаўцы паспрабуюць адрасаваць яе турэмнаму лекару.

У Івана Шылы, які знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, праз алергію распухлі вочы й твар. Пра гэта паведаміла адвакат, якая наведала актывіста 17 лютага. Ніякіх іншых скаргаў у Івана няма.

Актывіста будуць трымаць за кратамі яшчэ 19 дзён. Спэцназаўцы міліцыі затрымалі яго 14 лютага ў Менску ля офісу ПЭН-Цэнтру перад пачаткам уручэньня маладафронтаўскай прэміі «Люблю Беларусь».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG