Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым.

Больш як 2500 французаў, што мелі праблемы з сэрцам і прэвэнтыўна прымалі вітамін B і рыбін тлушч (або кісьліны Амэга-3), не дачакаліся добрых вынікаў.

Паводле новага дасьледаваньня, у невялікай групы жанчын прыманьне рыбінага тлушчу прывяло да большай рызыкі захворваньня на рак. «Мы спадзяваліся знайсьці пацьверджаньне карысьці гэтых прэпаратаў, — кажа кіраўніца дасьледаваньня Валянціна Андрэева з Парыскага ўнівэрсытэту. — Аднак мы не знайшлі ніякага эфэкту ў мужчынаў і некаторы „адваротны эфэкт“ у жанчын». Пра вынікі дасьледаваньня паведамляе ў навінах здароўя агенцтва Reuters.
XS
SM
MD
LG