Чытаў яе беларускі музыка Віктар Шалкевіч. Слухаў сваю казку на беларускай мове разам зь пяцьцю дзясяткамі магілёўцаў аўтар Ульф Старк з жонкай, перакладніцай Янінай Ярлоў.
Галоўны герой казкі — малы хлопец, які ўсімі спрабуе кіраваць. Так, паводле Ульфа Старка, паводзяць сябе ўсе малыя дзеці. Бальшыня з узростам гэтай уласьцівасьці характару пазбаўляецца.
Кожны ў казцы знаходзіць свае ўявы для параўнаньня, зазначыў у адказе на адну з рэплік Ульф Старк.
Кніга «Дыктатар» неўзабаве выйдзе з друку.