Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін ня будзе прамываць косткі Лукашэнку


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у часе сустрэчы ў Менску ў траўні 2011 году
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у часе сустрэчы ў Менску ў траўні 2011 году
Расейскі прэм’ер-міністар і кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Пуцін абяцае спыніць інфармацыйныя войны зь беларускім кіраўніцтвам.

Пра гэта, паводле «Інтэрфаксу», паведаміў сёньня ў Менску расейскі пісьменьнік, сацыёляг і давераная асоба Пуціна Валеры Казакоў.

«Уладзімер Уладзімеравіч сказаў, што сэрыял „Хросны бацька“ ― лухта, і гэтаму не павінна быць працягу ў будучыні. Такая палітыка павінна быць дэзавуяваная», ― адзначыў Казакоў.

Паводле пісьменьніка, Пуцін прызнаў, што «процістаяньне перайшло на бытавы ўзровень».

Казакоў таксама выказаў думку, што «расейскае тэлебачаньне тэрмінова мае патрэбу ў аздараўленьні і перафарматаваньні».

«Расейскае тэлебачаньне ператвараецца ў вялікую памыйніцу», ― дадаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG