Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баранавічах забаранілі чарговы сацыяльны пікет


Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзеньне пікету супраць зьбядненьня народу, заяўку на які падавалі актывісты партыі левых «Справядлівы сьвет».

Пікет плянаваўся на 18 лютага. Аднак заяўніку, актывісту партыі Эдуарду Карапетаву, адмовілі на той падставе, што ён не заключыў дамовы на абслугоўваньне пікету з камунальнікамі, мэдыкамі й міліцыяй.

Актывісты «Справядлівага сьвету» кажуць, што мэтай плянаванага пікету было выказаць пратэст супраць імклівага росту цэнаў, падзеньня заробкаў і агульнага зьбядненьня народу. Яны кажуць, што не заключалі дамовы на абслугоўваньне пікету з адпаведнымі службамі, бо лічаць, што гэтыя паслугі ўжо аплачаныя падаткамі.

Меркавалася, што ў пікеце ў Старым парку ў Баранавічах прыме ўдзел 10 чалавек. Гэта ўжо другі сацыяльны пікет «Справядлівага сьвету», забаронены сёлета ў Баранавічах. З падобнымі лёзунгамі ўлады не дазволілі пікет 28 студзеня.
XS
SM
MD
LG