Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск абураны рэзалюцыяй Эўрапарлямэнту


МЗС Беларусі

МЗС Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала абурэньне ў сувязі з прыняцьцём Эўрапейскім парлямэнтам рэзалюцыі па Беларусі.

«Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту аб ужываньні сьмяротнага пакараньня ў Беларусі вылікае папросту абурэньне, — гаворыцца ў адмысловым прэс-рэлізе МЗС. — Эўрапарлямэнт дэ-факта становіцца на бок тэрарыстаў, некампэтэнтна ставячы пад сумнеў высновы сьледзтва і рашэньні беларускага суду па справе аб тэрарыстычных актах».

У зьнешнепалітычным ведамстве падкрэсьліваюць, што Эўрапарлямэнт таксама груба ўмешваецца ў ажыцьцяўленьне правасудзьдзя ў сувэрэннай дзяржаве, што, як лічаць у МЗС Беларусі, не дадае яму гонару.

17 лютага Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем сьмяротных прысудаў, вынесеных у Беларусі, а таксама запатрабаваў ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед праваабаронцаў і неадкладна вызваліць усіх асуджаных апазыцыянэраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG