Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады скасуюць бясплатны праезд для школьнікаў і студэнтаў


Кіраўніцтва Менгарвыканкаму заявіла, што сёлета як мінімум двойчы будзе падвышаны кошт на праезд грамадзкім транспартам.

Найбольш мэтазгодна, паводле разьлікаў чыноўнікаў, гэта рабіць 1 чэрвеня і 1 кастрычніка.

Адначасова зь першым заплянаваным падаражэньнем гарадзкія ўлады зьбіраюцца адмяніць бясплатны праезд для школьнікаў і студэнтаў. Старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька не ўдакладніў, ці будуць гэтыя захады часовымі, толькі на лета (калі навучэнцы на вакацыях), альбо бясплатны праезд скасуюць увогуле.

Спадар Ладуцька толькі ўдакладніў, што калі надыдзе 1 верасьня і скончацца канікулы, тады ўсё і будзе зразумела.

У 2011 годзе тарыфы на праезд у грамадзкім транспарце карэктаваліся чатыры разы. Апошні раз гэта здарылася 1 лістапада, калі кошт квітка падрос ад 950 рублёў да 1300. Транспартнікі заяўляюць, што пры такім кошце яны працуюць на страту.
XS
SM
MD
LG